Шосты дзень
КВН-2016
Далей вучні 7-11 класаў прынялі ўдзел у КВЗ “А мы адпачываем так…”. 5 каманд прадэманстраваі знаходлівасць, творчасць, дасціпнасць. Спаборнічалі каманды ў двух конкурсах: вітанне і дамашняе заданне. Конкурс выявіў не толькі акцёрскія здольнасці удзельнікаў, але і рэжысёрскія. Вучні паказалі сур’ёзны ўзровень падрыхтоўкі, крэатыўнасць мыслення. У выніку ўпорнай барацьбы пераможцам стала каманда 10 класа, каманда 11 класа – 2 месца, каманда 9 класа – 3 месца. Віншуем пераможцаў!
Конкурсная праграма “Сапраўдныя хлопцы”
У суботу 20 лютага хлопчыкі 5-8 класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Сапраўдныя хлопцы”, прысвечанай Дню абаронца Айчыны.
Літаратурная вечарына “Дала мне маці гэту мову”
Вусны часопіс “У сяброўстве – моц!”
Праз гады, праз адлегласці…
6 лютага ў Ліноўскай СШ адбыўся вечар сустрэчы з выпускнікамі. Кожны год нашу школу пакідаюць 11-класнікі і на змену ім прыходзяць маленькія вучні-першакласнікі. Мяняюцца дзеці, мяняюцца настаўнікі, але школа застаецца. І так прыемна бачыць у школе кожны год родныя твары выпускнікоў.
КТC «Кніжкіна бальніца»
КТC «Кніжкіна бальніца» прайшла ў бібліятэцы 6 лютага. Навучэнцы разам з класнымі кіраўнікамі і педагогам-арганізатарам дапамаглі падоўжыць жыццё кнігам.
Дзень талентаў. Субота 30.02
Дзень талентаў запрасіў вучняў 1-4 класаў на гульню “Адгадай мелодыю”. Удзельнікам трэба было не проста адгадаць словы песні ці мелодыі, але і зрабіць гэта як мага хутчэй, каб абагнаць саперніка. Мелодыі былі сабраны па раздзелах “Аб матулі”, “Школьныя”, “Аб раслінах”, “Аб жывёлах”, “Пра дружбу” і іншыя. Было весела і цікава.
Гурток “Умелыя ручкі”
Кожную суботу запрашае вучняў школы гурток “Умелыя ручкі”, кіраўніком якога з’яўляецца Жвалікоўская Наталля Аляксандраўна. Гурток працуе ў школе не першы год. Заняткі гуртка вучні наведваюць з задавальненнем. Наталля Аляксандраўна змагла захапіць усіх творчасцю. Дзеці з добрым настроем ідуць на кожны занятак, ствараюць шэдэўры і радуюцца вынікам сваёй дзейнасці. Наталля Аляксандраўна навучыць, як зрабіць ляльку, веласіпед-сувенір з каляровых нітак, і прыгожых птушак пасадзіць у клетку, зробленую сваімі рукамі, і вясёлыя сланечнікі заўсміхаюцца ў кампазіцыі.
Дзень дабрыні
У мінулую суботу Дзень дабрыні запрасіў усіх жадаючых. Пачаўся ён акцыяй “Дапаможам бліжняму”. Вучні 5-11 класаў дапамаглі расчысціць двары ад снегу былым настаўнікам-пенсіянерам і проста аднавяскоўцам.
Далей вучні 10-11 класаў наведалі мерапрыемства “І.Шамякін – чалавек вялікай душы”, якое было праведзена сумесна з Ліноўскай сельскай бібліятэкай.
Прагулка ў зімовы лес
23 студзеня семікласнікі школы пабывалі ў зімовым лесе, дзе яны каталіся з горкі, смажылі на кастры прынесенныя з дома сала і каўбасу, ласаваліся іншымі прысмакамі.
Гэты дзень прынёс усім удзельнікам прагулкі добры настрой, зарад энэргіі і бадзёрасці.