ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области

ЭТНАГРАФІЧНЫ КУТОК

Удзел у заключных мерапрыемствах III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, прысвечаныя Году міру і стварэння

Віншуем пераможцаў III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”!

30 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшлі заключныя мерапрыемствы III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, прысвечаныя Году міру і стварэння.

У фестывалі-конкурсе прынялі удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўлялі падтрымку праектна-даследчай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.

У фінале фестывалю-конкурсу былі 23 лепшыя праекты з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У намінацыі “Культурныя традыцыі і абрады роднага краю” вучань 8 класа Бяскроўны Мікалай і фальклорны гурт “Лінькі” дзяржаўнай установы адукацыі “Ліноўскай сярэдняй школы” сталі пераможцамі і ўзнагарожданы дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Віншуем удзельнікаў конкурсу і іх кіраўніка Бяскроўную Людмілу Аляксандраўну з перамогай! Continue reading

Экскурсія ў этнаграфічны куточак “Побыт, традыцыі нашых продкаў”

16 верасня вучні малодшых класаў Ліноўскай школы наведалі этнаграфічны куточак “Побыт, традыцыі нашых продкаў”. Людміла Аляксандраўна Бяскроўная, кіраўнік гуртка “Лінькі”,  расказала гасцям аб тым, што куток уяўляе сабой тагачасную сялянскую хатку, у якой сабраны прадметы ткацтва, калекцыі глінянага посуду, калодак для пашыву абутку, ручнікоў, тканых і вышываных, карабоў і ліхтароў, прадметы хатняга ўжытку Continue reading

гуканне вясны

24 сакавіка навучэнцы Ліноўскай школы сталі ўдзельнікамі абраду “Гуканне вясны”, які прайшоў у Ліноўскім СДК. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, як яго сустракалі нашыя продкі. Свята суправаджалася беларускімі вяснянкамі ў выкананні гурта “Бабіна лета”. Па традыцыі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства выйшлі на вуліцу «Гукаць вясну». Завяршылася мерапрыемства  вялікім карагодам і пачастункамі здобай у выглядзе птушачак.

УЧАЩИЕСЯ ШЕРЕШЕВСКОЙ СШ У НАС В ГОСТЯХ

22 октября мы принимали гостей – учащихся Шерешевской СШ. Ребята посетили музейные экспозиции “История вычислительной техники”, которую Гук А.И. собирает с 1994 года, а так же этнографический уголок “Беларуская хатка”. С предметами сельского быта познакомила ребят Бескровная Л.А.

Шерешевская СШ Continue reading

Нашчадкі традыцый

27-28 красавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыліся заключныя мерапрыемствы II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцыйны”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

Арганізатарамі выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Continue reading

Раённы этап VIII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”

19 сакавіка ўдзельнікі гуртка “Лінькі” прынялі ўдзел у раённым этапе VIII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”. У намінацыі “Фальклорны тэатр” удзельнікі прадставілі журы абрад “Упрыгожванне каравая”. У намінацыі “Выстава аўтэнтычных рэчаў “Музейны куток” – “Ручнік – багацце бабулінага куфра”. У ІІІ раённым конкурсе дзіцячых навукова-даследчых работ “Фальклорная спадчына” па выніках фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі сваёй мясцовасці ў рамках VIII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” была прадстаўлена даследчая работа Гоман Веранікі “Абрад “Зажынкі” ў вёсках Лінова і Аранчыцы”. Кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік фальклорна-этнаграфічнага гуртка “Лінькі” Бяскроўная Людміла Аляксандраўна. Continue reading

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

З 7 па 13 лютага ў школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад агульным дэвізам “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!” Дэвіз панядзелка: “Мова родная – мова модная!” У гэты дзень была наладжана выстава ў бібліятэцы “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца”, праведзены інфармацыйныя гадзіны “Пра Беларусь і беларускую мову”. На перапынках дзеці склалі сэрца любімых беларускіх слоў (КТС “Жыві ў сэрцы маім, матуліна мова”), праведзены гульнявы перапынак “Знаўцы роднай мовы, ці назаві слова па-беларуску”. Continue reading

У нашай хаце свята

Першы дзень зімовых канікул пачаўся цікава і весела.  Запрасілі да сябе ў госці ўдзельнікі гуртка “Лінькі” разам з іх кіраўніком Бяскроўнай Л.А. на фальклорна-забаўленчую праграму “У нашай хаце свята”. Разам успомнілі прыказкі і прымаўкі, разгадалі загадкі,  пагулялі ў народныя гульні “Падушачка”, “Панас”, “Ручаёк”, расказалі, чым займаліся нашыя продкі  доўгімі зімнімі вечарамі, пачаставалі гасцей дранікамі. Continue reading

свята “Багач”

23 кастрычніка ў актавай зале адбылося свята “Багач”, падрыхтаванае ўдзельнікамі гуртка “Лінькі”. Гурткоўцы расказалі пра свята, чыталі вершы пра восень, загадвалі гасцям загадкі, правялі гульні “Жніво”, “Збор ураджаю”, “Млын”, “Грыбнікі”, “Проса”. Усе прысутныя былі пачаставаны цукеркамі. Continue reading

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!

Чат-бот ПОМОЩЬ