Дзень лыжніка пад дэвізам “Усе на лыжы!”
Дзень здароўя ў школе – гэта свята спорту, здароўя і цудоўнага настрою. 9 снежня для навучэнцаў Ліноўскай школы прайшоў Дзень лыжніка”Усе на лыжы!” з мэтай прыцягнення падлеткаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, умацавання здароўя, фарміравання здаровага ладу жыцця без алкаголю і наркотыкаў. На лыжы ўсталі навучэнцы 5-11 класаў. Быў складзены расклад выхаду класаў на лыжню. Дзень здароўя працягваўся з 10.00 да 12.00. У залежнасці ад узросту навучэнцы пераадольвалі дыстанцыю ад 500 м да 1500 м. Многія навучэнцы пераадольвалі дадатковыя кругі. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою!
Пакінуць адказ