Экскурсія ў горад Брэст
Навучэнцы 6 “Б” і 11 класаў 2 лістапада адправіліся адпачыць у г. Брэст. Наведалі “Зімовы сад” – вучэбна-метадычны комплекс Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. “Зімовы сад” адкрыўся ў 2010 годзе 1 снежня. Яго плошча роўная 595 кв.м, а вышыня – амаль 11, 5 м. Экспазіцыя саду была сфарміравана на аснове цікавых відаў флоры з калекцыі Батанічнага саду Рэспублікі Беларусь у будучыні з узбагачэннем новымі відамі экспазіцыі. Унутры сад падзелены на 3 экспазіцыі (зоны) : зона тропікаў, зона субтропікаў, зона пясчанай, камяністай і скальнай пустыняў. Асабліва ўразіў навучэнцаў будынак аранжарэі, акварыум з яго жыхарамі і разнастайная калекцыя раслін.
Пакінуць адказ