экскурсія ў Ружанскі палацавы комплекс
Выхаванцы прышкольнага лагера “Вясёлка” Ліноўскай школы наведалі Ружанскі палацавы комплекс – валоданне Сапегаў, аднаго з самых магутных дваранскіх родаў на беларускіх землях, дзе змаглі паглядзець фрагменты іх радавога маёнтка — Палацава-паркавага ансамбля. “Беларускі Версаль” – так турысты называюць гэты палацавы комплекс у Ружанах . Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй замка, пабудаванага яшчэ ў пачатку XVII стагоддзя, а затым неаднаразова разбуранага і разрабаванага. Даведаліся, што летам 2008 года ў замку пачаліся рэстаўрацыйныя работы: абноўленыя цэнтральныя ўязныя вароты – Брама, амаль адноўлены ўсходні корпус палацавага комплексу. Раней у ім размяшчаліся манеж і ТЭАТР – адзін з самых вялікіх і старадаўніх у Беларусі. Выхаванцы наведалі ва Усходнім флігелі музей “Палацавы комплекс Сапегаў”, дзе пазнаёміліся з аўтэнтычнымі прадметамі і элеменамі інтэр’еру. Адна з залаў прысвечана дынастыі Сапегаў, а ў галерэі праходзяць выставы беларускіх мастакоў.
Пакінуць адказ