Ганаруся сваёй краінай!
Дзяржаўныя сімвалы — герб і сцяг Беларусі — гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. Па словах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнка, ” сучасныя герб, сцяг і гімн аб’ядноўваюць лёсы розных пакаленняў беларусаў, увасабляюць у сабе шматвяковы вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, з’яўляюцца арыенцірам на будучыню роднай краіны – мірнай, моцнай і суверэннай». Урачыстая лінейка “Ганаруся сваёй краінай”, прысвечаная Дню Перамогі і Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, адбылася для навучэнцаў 1-11-х класаў і педагогаў Ліноўскай школы. Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена старшыні піянерскай дружыны “Дружная” імя В.Бортніка Хмялеўскай Ганне.
Пакінуць адказ