гуканне вясны
24 сакавіка навучэнцы Ліноўскай школы сталі ўдзельнікамі абраду “Гуканне вясны”, які прайшоў у Ліноўскім СДК. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, як яго сустракалі нашыя продкі. Свята суправаджалася беларускімі вяснянкамі ў выкананні гурта “Бабіна лета”. Па традыцыі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства выйшлі на вуліцу «Гукаць вясну». Завяршылася мерапрыемства вялікім карагодам і пачастункамі здобай у выглядзе птушачак.
Пакінуць адказ