ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области

Гісторыя школы

Школы

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў в. Лінова пачала працаваць  «Ліноўская сямігадовая беларуская школа». Першы дырэктар школы Павук Антон Іліч — родам з вёскі Шані. Яшчэ пры царскай ўладзе ён закончыў Свіслачскую настаўніцкую семінарыю і двухгадовыя матэматычныя курсы ў Вільне.

У 1915-1916 гадах А.І.Паук быў з сям’ёй на Смаленшчыне ў эвакуацыі У 20-х вярнуўся на радзіму і займаўся будаўніцтвам будынка школы, але настаўнікам не працаваў. Да 1939 г. займаўся хатняй гаспадаркай. Толькі пасля ўсталявання Савецкай улады вярнуўся да выкладчыцкай працы.

Ліноўская сямігадовая школа працавала да пачатку Вялікай Айчынай вайны 1941-1945гг. У самым пачатку вайны тэрыторыя Ліноўскага сельскага савета была захоплена фашыстамі.

Сваю дзейнасць школа ўзнавіла в 1944 годзе пасля вызвалення ад акупантаў. Дырэктарам зноў стаў Павук Антон Іліч. Другім дырэктарам школы быў Коласаў І.П. Праз некалькі гадоў (1949 год) яго змяніў Захарчанка Аляксандр Пятровіч.

У 1951 годзе была адкрыта Ліноўская вячэрняя школа. У 1958 годзе побач з будынкам, дзе былі школьныя класы пачалося будаўніцтва новай фізкультурнай залы і майстэрні.

Фота фізкультурнай залы і майстэрні 1959 г. (з асабістага архіва Патапчука І.М.)

У 1960 годзе на педагагічным савеце школы было вырашана сваімі сіламі расшырыць будынак. Да дня адкрыцця XXII з’езда партыі (1961 г.), працуя пасля урокаў настаўнікі і вучні завершылі будаўніцтва і адсвяткавалі наваселле.

Новы будынак школы прыняў навучэнцаў у 1964 годзе. Ён быў пабудаваны за год.

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!

Чат-бот ПОМОЩЬ