Ідэалагічнае выхаванне школьнікаў як адзін з прыярытэтных накірункаў выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі
30.12.2022 прайшоў педагагічны савет “Ідэалагічнае выхаванне школьнікаў як адзін з прыярытэтных накірункаў выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі”.
Дакладчыкі і выступаючыя асвятлілі пытанні рэалізацыі мерапрыемстваў Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022 – 2025 гады ва ўстанове адукацыі, азнаёмілі прысутных з формамі і прыёмамі работы па фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Таксама класныя кіраўнікі, настаўнікі-прадметнікі падзяліліся напрацоўкамі па фарміраванні патрыятычных пачуццяў навучэнцаў сродкамі музейнай педагогікі, краязнаўства, праектнай і даследчай дзейнасці.
Пакінуць адказ