КОНКУРС МАЛЮНКАЎ “Я І ВОСЕНЬ”
Цудоўная пара – восень! Яна дорыць апошнія цёплыя дзянёчкі, фарбуе ўсё вакол у дзіўныя і казачныя колеры: жоўтыя, чырвоныя, аранжавыя, барвовыя! А як любіць яна абсыпаць усё золатам!
Восеньская пара – выдатная нагода заняцца творчасцю, напрыклад, захаваць прыгажосць каляровага лесу, адценні засыпаючай прыроды або ўпрыгожанага рознакаляровымі лісточкамі горада, вёскі. Восень нам дорыць магчымасць фантазіраваць… 4 лістапада вучні 2-4 класаў нашай школы фантазіравалі на тэму восені і прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Я і восень”.
Пакінуць адказ