квэст “Цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі”
2 сакавіка ў ДУА “Ліноўская СШ” у рамках мерапрыемстваў занальнага цэнтра для вучняў Ліноўскай, Слабадской і Шаняўской школ прайшоў квэст “Цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі”. Каманды спаборнічалі ў спрытнасці, хуткасці, кемлівасці.
Кожная каманда атрымала маршрутны ліст з указаннем шляху следавання. Пасля прывітання навучэнцы адправіліся пакараць станцыі.
Каманды папрацавалі на славу: праявілі ўважлівасць, кемлівасць, шпаркасць і спрыт. А галоўнае – уменне сябраваць і працаваць у камандзе!
Па выніках усіх конкурсаў перамогу атрымала каманда Слабадской школы. Каманды ўзнагароджаны дыпломамі.
Пакінуць адказ