месячнік грамадзянска-патрыятычных спраў “Захоўваем мінулае, цэнім сучаснае, будуем будучае”
З 22 студзеня па 23 лютага ў Ліноўскай сярэдняй школе праходзіць месячнік грамадзянска-патрыятычных спраў “Захоўваем мінулае, цэнім сучаснае, будуем будучае”, асноўная мэта якога – захоўваць памяць аб воінскай доблесці і гераізме дзядоў і бацькоў, на прыкладах іх подзвігаў выхоўваць высакароднасць, рашучасць, смеласць. Рэалізуючы план месячніка, навучэнцы ўключыліся ў разнастайную дзейнасць. Адкрыўся месячнік урачыстай лінейкай.
Навучэнцы сталі ўдзельнікамі такіх мерапрыемстваў, як інфармацыйная гадзіна “Аб гэтым нельга забываць…” (да Дня памяці ахвяр Халакосту-21 студзеня), тэматычная выстава “Эха Афганскай вайны”, інфармацыйная гадзіна да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў “Час выбраў іх”, збор дружыны “Жывая памяць” да дня воіна-інтэрнацыяналіста, класныя гадзіны “Гісторыі маленькіх герояў”, “Афганістан – наша памяць і боль”, урок мужнасці “Подзвіг Ленінграда” сумесна з Ліноўскай бібліятэкай, удзел у раённым этапе абласнога конкурсу творчых работ «Боль маёй душы – Афганістан», у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «У каждого времени есть свои герои», у конкурсе дзіцячай творчасці “Прафесія – Радзіму абараняць”, у конкурсе творчых работ “Выратавальнікі вачамі дзяцей”, сустрэча з былым вучнем нашай школы, а зараз студэнтам Ваеннай акадэміі Лізагубам П. і інш.
Усе мерапрыемствы месячніка выхоўваюць у дзяцей павагу да малой радзімы, яе мінулага. Вывучэнне гісторыі сваёй Радзімы, яе традыцый дапамагае дзецям не толькі шанаваць мінулае і сучаснасць, але і пазнаваць сябе ў жыцці, вызначаць сябе ў будучыні. Толькі разам мы зможам вырасціць дастойных грамадзян, патрыётаў сваёй краіны
Пакінуць адказ