На працягу кастрычніка …
На працягу кастрычніка – снежня членамі атэстацыйнай камісіі школы вывучалася прафесійна-педагагічная дзейнасць настаўніка Вараб’ёвай Наталлі Іванаўны, педагога дадатковай адукацыі Хмары Іны Аляксееўны і выхавальніка групы падоўжанага дня Хільковіч Марыны Уладзіміраўны: наведваліся і аналізаваліся ўрокі, факультатыўныя заняткі, пазакласныя мерапрыемствы, вядзенне дакументацыі.
На час правядзення атэстацыйнай гутаркі, якая адбылася 21 снежня 2021 г., члены камісіі былі азнаёмлены з неабходнымі атэстацыйнымі матэрыяламі, прадстаўленымі Хмарай І.А., Вараб’ёвай Н.І., Хільковіч М.У. Атэстуемыя педагагічныя работнікі выступілі на пасяджэнні, расказалі аб уласным вопыце работы, аб вопыце прымянення сучасных адукацыйных, выхаваўчых і інфармацыйных тэхналогій, выкарыстанні эфектыўных педагагічных формаў, метадаў і сродкаў навучання, адказалі на пытанні прысутных. У выніку па рашэнні атэстацыйнай камісіі школы Вараб’ёвай Н.І. прысвоена кваліфікацыя “настаўнік другой катэгорыі”, Хмары І.А. – “педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі”, Хільковіч М.У. – “выхавальнік першай катэгорыі”.
Пакінуць адказ