Над удасканаленнем прафесійнай кампетэнтнасці …
Над удасканаленнем прафесійнай кампетэнтнасці па фарміраванні асобаснай, метапрадметнай і прадметнай кампетэнтнасці вучняў праз выкарыстанне ў выкладанні прадмета “Нямецкая мова” інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і сістэмна-дзейнаснага падыходу працавалі ў 2022/2023 навучальным годзе настаўнікі нямецкай мовы. У ходзе пасяджэнняў разглядалася пытанне прымянення на ўроках нямецкай мовы тэхналогіі візуалізацыі як спосабу развіцця вучэбна-пазнаваўчых і інфармацыйных кампетэнцый навучэнцаў. Практычны блок уключаў распрацоўку інтэлект-карт па пэўных тэмах, алімпіядных заданняў па нямецкай мове для вучняў 5 – 11 класаў. З мэтай абмену вопытам па пытаннях рэалізацыі сістэмна-дзейнаснага падыходу, выхаваўчага патэнцыялу на ўроках нямецкай мовы было арганізавана ўзаеманаведванне урокаў нямецкай мовы ў 6 і 7 класах (настаўнікі Ільяшэвіч А.М. і Жук І.С.).
Пакінуць адказ