наведванне Цэнтра бяспекі Камянецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях
31 кастрычніка навучэнцы 6 класа ДУА “Ліноўская сярэдняя школа” наведалі Цэнтр бяспекі Камянецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, тым самым акунуліся з галавой у свет бяспекі.
Дзеці паспрабавалі на практыцы, як правільна карыстацца вогнетушыцелем і як паводзіць сябе пры ўзнікненні пажару ў школе і ў кватэры. Даведаліся, якую інфармацыю паведаміць дыспетчару цэнтра аператыўнага кіравання пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, а таксама адпрацавалі атрыманыя веды на практыцы. Не прайшлі бокам тэму спосабаў тушэння пажару. Вада не заўсёды з’яўляецца правільным выбарам для тушэння. Даведаліся, ад чаго залежыць выбар рэчыва, якое тушыць агонь. Нагадалі наведвальнікам, як правільна эвакуіравацца з задымленага памяшкання.
Падобныя мерапрыемствы праводзяцца з мэтай прадухілення пажараў па прычыне дзіцячага свавольствы з агнём і папярэджання дзіцячага траўматызму.
Паважаныя бацькі, будзьце ўважлівыя да дзяцей! Знайдзіце час для гутаркі са сваімі дзецьмі пра бяспеку. Раскажыце, як дзейнічаць, калі ў доме здарыўся пажар. Пакіньце нумары экстраных службаў побач з тэлефонам. Растлумачце, якую інфармацыю трэба паведаміць дыспетчару. Паглядзіце разам серыю навучальных мультфільмаў “Чароўная кніга”
Пакінуць адказ