Дзень дабрыні
У мінулую суботу Дзень дабрыні запрасіў усіх жадаючых. Пачаўся ён акцыяй “Дапаможам бліжняму”. Вучні 5-11 класаў дапамаглі расчысціць двары ад снегу былым настаўнікам-пенсіянерам і проста аднавяскоўцам.
Далей вучні 10-11 класаў наведалі мерапрыемства “І.Шамякін – чалавек вялікай душы”, якое было праведзена сумесна з Ліноўскай сельскай бібліятэкай.
Прагулка ў зімовы лес
23 студзеня семікласнікі школы пабывалі ў зімовым лесе, дзе яны каталіся з горкі, смажылі на кастры прынесенныя з дома сала і каўбасу, ласаваліся іншымі прысмакамі.
Гэты дзень прынёс усім удзельнікам прагулкі добры настрой, зарад энэргіі і бадзёрасці.
Вечар-партрэт па творчасці Івана Шамякіна
30 снежня народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну споўнілася б 95 гадоў з дня нараджэння. З гэтай нагоды 23 снежня ў бібліятэцы прайшоў вечар-партрэт па творчасці Івана Шамякіна сумесна з сельскай бібліятэкай, дзейнічае кніжная выстава “Чалавек вялікай душы і таленту”, дзе дзеці могуць пазнаёміцца з творамі пісьменніка.
КТС “Сталоўка для птушак”
Круглы стол “Праблема п’янства вачыма моладзі”
…Спакуса суправаджае нас па жыцці..
…Кусь… Ты паспрабаваў забароненае …
…Ням… Спадабалася…
…Ням-ням… Хочацца яшчэ і яшчэ…
А потым? Што потым?
Так не зусім звычайна пачала суботнюю сустрэчу з навучэнцамі 9 і 10 класаў, прысвечаную актуальнай зараз праблеме ўжывання моладдзю спіртных напояў, педагог сацыяльны Папека С.У. З дапамогай прэзентацыі падлеткі яшчэ раз прачулі вастрыню гэтай шкоднай з’явы, пазнаёміліся з вынікамі праведзенага папярэдне анкетавання сярод навучэнцаў школы, выказалі свае меркаванні ў дыскусіі “Ці згодны…”, экспертамі ў якой выступілі псіхолаг Вараб’ёва Н.І. і настаўнік МП школы Рычко Н.Р. Завяршылася мерапрыемства займальнымі і пазнаваўчымі практыкаваннямі.
Конкурс калажаў “Мы за здароўе”
Навагодняя казка ў дзіцячым садку
6 студзеня вучні, якія наведваюць гурток “Лінькі”, разам з кіраўніком гуртка Бяскроўнай Л.А. павіншавалі выхаванцаў і выхавальнікаў Ліноўскага яслі/сада з Новым годам і Калядамі.
Навагоднія святы
26 снежня ў школе прайшлі навагоднія святы. Вучні пачатковых класаў атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі, гулялі з вясёлымі клоўнамі, энергічнай Бабай Ягой, катом Баюном і малпачкай. Казачныя героі весялілі і радавалі дзяцей, якія спявалі, танцавалі, адгадвалі загадкі, чыталі вершы каля святочна ўпрыгожанай елкі.
З 14.12. па 19.12. 2015 г. ў нашай школе прайшоў тыдзень хіміі.
З 14.12. па 19.12. 2015 г. ў нашай школе прайшоў тыдзень хіміі. Найбольш актыўны ўдзел прынялі ў віртуальнай брэйн-рынгу “У акіяне ведаў» навучэнцы 10 класа. Уладзімір Сівірын распавёў навучэнцам 6 і 7 класаў аб сваіх даследчых дасягненнях у галіне хіміі. А яркія, эфектныя эксперыменты і «Хімічны вадэвіль» моцна ўразілі вучняў 8-11 класаў.
Віншуем каманду ДУА “Ліноўская СШ” па валейболе
8-11 снежня былі праведзены спаборніцтвы на кубак горада Пружаны па валейболе. Віншуем каманду ДУА “Ліноўская СШ”, якая заняла ІІІ месца.