ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ ГУТАРКА АБ ПРАВІЛАХ ПАВОДЗІН НА ЧЫГУНАЧНЫМ ТРАНСПАРЦЕ, АБ ПРАВІЛАХ ЗНАХОДЖАННЯ НА ЧЫГУНАЧНАЙ СТАНЦЫІ
З мэтай прафілактыкі і папярэджання здарэнняў з удзелам непаўналетніх паблізу чыгуначных пуцей была праведзена гутарка прадстаўніком ваенізаванай аховы Хоміча А.А. з навучэнцамі Ліноўскай школы.
Чыгунка – зручны і запатрабаваны від транспарту, якім карыстаюцца мільёны людзей кожны дзень. Павышэнне хуткасцяў на транспарце вырашыла мноства праблем, скараціўшы час знаходжання пасажыраў у дарозе і дастаўкі грузаў, і ў той жа час спарадзіла масу небяспек для чалавека.
Штогод пад коламі чыгуначнага транспарту атрымліваюць цяжкія траўмы дзясяткі дзяцей і падлеткаў. Нямала выпадкаў траўматызму са смяротным зыходам. Чыгунка з’яўляецца зонай падвышанай небяспекі: знаходзячыся паблізу шляхоў трэба быць вельмі пільным самому і уважлівым да навакольных.
Чыгунка для ўсіх, а для дзяцей асабліва – зона павышанай небяспекі. Але, як ні дзіўна, менавіта яна прыцягвае падлеткаў для гульняў, прагулак і забаў. Аднак сумная статыстыка павінна насцярожыць як непаўналетніх, так і дарослых, нагадаць ім, што толькі ад уважлівасці і захавання, строгіх правілаў паводзін залежыць здароўе, а часам і жыццё.
Самай распаўсюджанай прычынай траўматызму на чыгунцы з’яўляецца пераход чыгуначнага палатна ў неўстаноўленых месцах, калі пешаход у час пераходу знаходзіцца ў навушніках.
Пакінуць адказ