ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "АКАДЭМІЯ АДУКАЦЫІ"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Телефоны первой необходимости для жителей Пружанского  района

прывітанне, лета!

Лета – час гульняў, забаў, свабоды ў выбары заняткаў, аднаўлення здароўя. Арганізацыя прышкольнага аздараўленчага лагера – адна з самых цікавых і важнейшых форм работы са школьнікамі ў летні перыяд. Лагер выконвае вельмі важную місію аздараўлення і выхавання дзяцей.

Для вучняў 1-8 класаў нашай школы 2 чэрвеня адчыніў свае дзверы прышкольны  лагер “Вясёлка”.  Мэта лагернай змены ўключае ў сябе стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць паўнавартасны адпачынак дзяцей, іх аздараўленне, творчае развіццё і пазнавальную актыўнасць.

Важнымі задачамі работы летняга лагера з’яўляецца:

– прыцягнуць кожнае дзіця да ўсвядомленага выбару здаровага ладу жыцця;
– стварыць умовы для прыцягнення дзяцей да ўдзелу ў культурна-масавай і спартыўнай рабоце;
– пашырыць праз гульнявы сюжэт рухальную актыўнасць дзіцяці з улікам іх індывідуальных і ўзроставых асаблівасцей;
– выхоўваць грамадзянскія і маральныя якасці, развіваць творчае мысленне неабходнае для практычнай дзейнасці, пазнання, арыентацыі ў навакольным свеце.

На працягу 18 дзён дзяцей чакаюць цікавыя падзеі, кожны зможа спасцігнуць гарызонты новага і нязведанага.

Насычаным выдаўся першы дзень знаходжання ў лагеры. У рамках падзей – спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства “Прысвячэнне ў адпачывальнікі”, інфармацыйная гадзіна “Бяспечнае прыбыванне ў лагеры”. Таксама дзеці  сталі удзельнікамі мерапрыемстваў, праведзеных сумесна з Ліноўскай сельскай бібліятэкай – свята “Казачнае лета” і з Ліноўскім домам культуры – дзіцячая гульнявая праграма “Няхай заўсёды будзе сонца”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

80 гадоў Перамогі
Беларускі фонд міру
Год добраўпарадкавання
Здоровые города и поселки
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Чат-бот ПОМОЩЬ
Знойдзем дзяцей разам
Музей истории вычислительной техники