Рэспубліканскі алімпійскі ўрок
Рэспубліканскі алімпійскі ўрок – пад эгідай беларускай алімпійскай акадэміі.
У дзяржаўнай установе адукацыі “Ліноўская СШ” прайшоў рэспубліканскі Алімпійскі ўрок, арганізаваны ў рамках святкавання Міжнароднага дня спорту на карысць развіцця і міру, які адзначаюць 6 красавіка. Навучэнцы атрымалі ўнікальную магчымасць далучыцца да алімпійскага руху. Правядзенне “Алімпійскага ўрока” стала яркай падзеяй, якая адчыніла дзверы ў свет алімпізму, пазнаёміла з гісторыяй алімпійскага руху, яго атрыбутамі, традыцыямі і каштоўнасцямі, а таксама расказала аб алімпійскай гісторыі Беларусі і маючых адбыцца гульнях XXXII Алімпіяды ў Токіа. Каб падтрымаць алімпійскую каманду Рэспублікі Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Токіа, у кожнага ўдзельніка будзе магчымасць асабіста адправіць паштоўку з пажаданнямі нашым спартсменам.
Арганізатарамі ўрока з’яўляюцца Беларуская алімпійская акадэмія і Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Пакінуць адказ