сустрэча з рэдактарам часопіса “Юны выратавальнік”
22 мая ў Ліноўскай школе адбылася сустрэча з рэдактарам часопіса “Юны выратавальнік” Ірынай Маліцкай і інспектарам Пружанскага РАНС Канстанцинам Станкевічам.
У рамках падпісной кампаніі Ірына Алегаўна распавяла дзецям пра магчымасці, якія раскрываюцца перад падпісчыкамі выдання, і якія выдатныя прызы можна атрымаць ад рэдакцыі. Вучні ўжо добра знаёмыя з часопісам «Юны выратавальнік», выпісваюць яго і ўдзельнічаюць у конкурсах, якія праводзіць рэдакцыя.
Ірына Алегаўна падрыхтавала для школьнікаў захапляльныя спаборніцтвы, дзеці змаглі праверыць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці. З вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні, якія дапамаглі яшчэ бліжэй пазнаёміцца з часопісам «Юны выратавальнік». За правільныя адказы яны атрымлівалі памятныя падарункі ў выглядзе налепак, паветраных шароў, нататнікаў, пеналаў і іншых карысных прызоў з сімволікай любімага выдання.
Тыя, хто яшчэ не стаў пастаянным чытачом часопіса, падчас сустрэчы зацікавіліся займальным светам гісторыі службы выратавання, асноў бяспекі жыццядзейнасці і пажарнай бяспекі і паабяцалі заўсёды выконваць меры засцярогі.
Сустрэча з часопісам «Юны выратавальнік» прайшла ярка і цікава. Вучні падзякавалі карэспандэнту за сустрэчу і паабяцалі ўдзельнічаць ва ўсіх конкурсах, якія праводзяцца часопісам.
Пакінуць адказ