Тыдзень бацькоўскай любові “Мае бацькі – маё багацце”
У рамках тыдня бацькоўскай любові, прымеркаванага да святкавання ў Рэспубліцы Беларусь 14 кастрычніка Дня маці і 21 кастрычніка Дня бацькі, у Ліноўскай школе прайшлі розныя мерапрыемствы, прысвечаныя сям’і, мацярынству і бацькоўству. Навучэнцы сталі ўдзельнікамі такіх мкрапрыемстваў, як фотачэлендж “Мама мая лепшая за ўсіх!” і “З татам можна ўсё! ” у Інстаграм, выстава “5 важных фактаў аб маёй сям’і”, адзіны ўрок “Сям’я і сямейныя каштоўнасці” з запрашэннем айца Аляксандра, інфармацыйная гадзіна “Я, сям’я і Бацькаўшчына”, бібліятэчныя пасядзелкі “Вы адны такія – любімыя, родныя” (сумесна з Ліноўскай сельскай бібліятэкай).
Пакінуць адказ