ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "АКАДЭМІЯ АДУКАЦЫІ"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Телефоны первой необходимости для жителей Пружанского  района

тыдзень замежных моў

З 3 па 7 сакавіка ў Ліноўскай школе  прайшоў тыдзень замежных моў.

Мэтай дадзенага мерапрыемства было павышэнне цікавасці навучэнцаў да вывучэння замежнай мовы, а таксама знаёмства з  культурай, звычаямі і традыцыямі краіны вывучаемай мовы.

Мерапрыемства было арганізавана ў  форме інтэрактыўнай  гульні  “Прыгоды сонечнага праменьчыка”. Сонечны праменьчык і вучні “зазіралі”  у розныя акенцы, дзе іх чакалі неверагодныя сустрэчы і заданні.  За актыўны ўдзел і добрыя адказы дзеці атрымлівалі жэтоны.

Так, у  панядзелак,  вучні з задавальненнем наведалі інфармацыйнае акенца, дзе пазнаёміліся з цікавымі фактамі аб Германіі, яе знакамітымі асобамі і традыцыямі. У пачатку дня пачала дзейнічаць святочная пошта.

У аўторак запрасіла  да сябе ў госці музычнае акенца. Дзецям было  прапанавана паўдзельнічаць  ў конкурсе песень і фестывалі караоке на нямецкай мове. Асаблівую цікавасць выклікалі танцы з казачнымі героямі і выстава-парад нямецкіх кампазітараў. Шмат задавальнення прынесла інтэрактыўная гульня “Знайдзі пару”.

Не менш актуальным было і літаратурнае акенца. Попытам карыстаўся фестываль крыжаванак і рэбусаў, у якім удзельнічаў кожны клас. Зацікавіла юных літаратараў гульня-пазл “Аўтары і іх творы”, не менш прываблівымі былі гульні  “АВС” і “У пошуках казачнага героя” . На першым паверсе была арганізавана пазнавальная выстава “Вуліца славутасцей”,  на другім паверсе дзейнічала “Пляцоўка казак братоў Грым.”

У чацвер школьных сяброў сабрала  пазнавальнае акенца. Займальныя віктарыны, турніры, пазнавальныя  гульні “Што? Дзе? Калі?”, “Разумнікі і разумніцы”, “Свая гульня”, квэст “Школьнае меню” адкрылі свае дзверы перад вучнямі.

У пятніцу сонечны праменьчык завітаў у забаўляльнае акенца. Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў спаборніцтвах “Знайдзі прыказку” , «Лічым па-нямецку», а таксама ў турніры “Самая хуткая скорагаворка”.  Да спадобы прыйшоўся парад нямецкіх мультфільмаў. Шматлікія гульні і конкурсы чакалі кожнага вучня.

Самым актыўным вучням была прапанавана бяспройгрышная латарэя.  Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі, усе ўдзельнікі  “Прыгод сонечнага праменьчыка”  атрымалі салодкія пачастункі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

Беларускі фонд міру
Год добраўпарадкавання
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Чат-бот ПОМОЩЬ
Знойдзем дзяцей разам