удзел у раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве “Білет у будучыню”
З мэтай узмацнення прафарыентацыйнай работы, павышэння матывацыі моладзі да ўсвядомленага выбару прафесіі, пашырэння і павышэння эфектыўнасці мэтавай падрыхтоўкі 6 красавіка 2024 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа N5 г.Пружаны” для навучэнцаў IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі адбылося раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства “Білет у будучыню”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 9 класа Ліноўскай школы. У ходзе мерапрыемства навучэнцы наведалі 8 пляцовак, на якіх пазнаёміліся з прафесіямі, якія запатрабаваны ў Пружанскім раёне, а таксама даведаліся, дзе іх можна атрымаць. Свае пляцоўкі прадставілі ААТ “Пружанскі малочны камбінат”, УЗ “Пружанская раённая бальніца”, ААТ “Пружанскі завод радыёдэталяў”, Пружанскі лясгас, ААТ “Шані – аграпрадукт”, аддзел па адукацыі Пружанскага райвыканкама, аддзел унутраных спраў, Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, УА “Бярозаўскі каледж будаўнікоў”. На адной з пляцовак навучэнцам было прапанавана ўпрыгожыці пірожнае, якое затым яны атрымалі ў якасці салодкага пачастунку, а таксама – аказаць першую дапамогу , апрануць спецформу выратавальніка, нават патрымаць у руках аўтамат.
Перад навучэнцамі выступілі намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама, начальнік аддзела занятасці Кудрэйка Алена Аляксандраўна, намеснік начальніка аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Дарагасціна Алена Аляксандраўна, старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Гаманчук Таццяна Юр’еўна
Пакінуць адказ