удзел у раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве “Прафесія.by: шануем спакой, ствараем будучыню!”
9 снежня з мэтай аказання прафарыентацыйнай падтрымкі навучэнцам у працэсе выбару сферы будучай прафесійнай дзейнасці для вучняў 11 класса і іх бацькоў арганізавана раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства “Прафесія.by: шануем спакой, ствараем будучыню!” Навучэнцы і бацькі Ліноўскай школы не засталіся ў старане і наведалі шматлікія выставы-прэзентацыі, пазнаёміліся з інфармацыяй дэманстрацыйных стэндаў устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый Пружанскага раёна. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч, а таксама прадстаўнікі ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў», «Пружанскі кансервавы завод», «Ружаны-Агра», «Санаторый «Ружанскі», «Шані-аграпрадукт» і іншыя.
Пакінуць адказ