Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 3 чвэрці
У ДУА «Ліноўская сярэдняя школа» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 3 чвэрці.
Лінейка пачалася з вынасу Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Увага навучэнцаў была акцэнтавана на тым, што падчас навагодняга звароту кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка анансаваў, што будучая пяцігодка будзе пяцігодкай якасці, а 2025 год – Годам добраўпарадкавання краіны! Мэтай добраўпарадкавання Нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей.
На ўрачыстым мерапрыемстве былі вызначаны планы і задачы, пазначаны галоўныя падзеі, якія чакаюць навучэнцаў у трэцяй чвэрці, а таксама ўзнагароджаны самыя актыўныя вучні ў час зімніх канікул.
У ходзе лінейкі навучэнцам нагадалі і аб неабходнасці захавання правілаў бяспечнай жыццядзейнасці як падчас адукацыйнага працэсу, так і па-за школай.
Пакінуць адказ