урок памяці “Юныя героі Беларусі”
1 лютага сярод вучняў 3-4 класаў прайшоў урок памяці “Юныя героі Беларусі”, прысвечаны Дню памяці юнага героя-антыфашыста. Вучні даведаліся, чаму менавіта 8 лютага адзначаецца гэты дзень. Таксама навучэнцам нагадалі пра цяжкі лёс дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама распавялі пра подзвігі тых дзяцей, якія змагаліся ў тыле ворага, на фронце нароўні з дарослымі. Дзеці з цікавасцю слухалі гісторыі пра звычайных хлапчукоў і дзяўчынак, для якіх любоў да Радзімы стала асноўнай прычынай для яе абароны, пра тое, што разам з дарослымі на дзіцячыя плечы лёг цяжар нягод, бедстваў, гора ваенных гадоў. Піянеры-героі не гулялі ў вайну – яны паказалі прыклад адвагі і мужнасці. Кароткае жыццё юных герояў, але вялікая сіла іх прыкладу. У канцы ўрока навучэнцы ўшанавалі памяць юных герояў хвілінай маўчання. Памяць пра юных герояў не павінна памерці.
Пакінуць адказ