Велапаход “Бяспечная дарога ў школу і дадому”
8 кастрычніка вучні 5-9 класаў Ліноўскай школы сталі ўдзельнікамі велапаходу “Бяспечная дарога ў школу і дадому”. Разам з класнымі кіраўнікамі і кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Бяскроўным А.В. навучэнцы яшчэ раз успомнілі правілы дарожнага руху, асаблівую увагу звярнулі на правільнае перамяшчэнне на веласіпедах, правілы перасячэння чыгункі, наведалі Помнік аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай выйны в. Аранчыцы.
Алег Валер’евіч расказаў пра гісторыю стварэння помніка, яго ідэю, а таксама хто з’яўляецца аўтарам помніка. Успомнілі аднавяскоўцаў, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне
Пакінуць адказ