Выстава прысвечана 120-годзю з дня нараджэння Алеся Пальчэўскага
Перажытае, бачанае, чутае ляжыць у аснове твораў Алеся Пальчэўскага. Пісьменнік мастацкім словам сцвярджае самае галоўнае на зямлі — любоў, дабрату, справядлівасць. Любоў да прыроды, да бацькоў, наогул, да старэйшых. А. Пальчэўскі любіць прыроду, не проста як турыст або паляўнічы, але як сын роднай зямлі. Гэта любоў пэтрыёта, за якой глыбокае перакананне пра адзінства чалавека з зямлёй, дзе ён вырас, якая гадуе не яго аднаго, а ўсіх людзей.
Пакінуць адказ