відэасалон-пагружэнне ў гісторыю “Дзеці і вайна. Юныя героі-антыфашысты”
5 лютага для вучняў 5-8 класаў прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню юнага героя-антыфашыста…У рамках мерапрыемства вучні яшчэ раз успомнілі хлопчыкаў і дзяўчынак, хлопчыкаў і дзяўчынак усіх краін свету, якія змагаліся і паміралі за свабоду.
Хай назаўжды ў нашай памяці застануцца слаўныя баявыя справы юных герояў. Тых, хто мужна змагаўся з лютым ворагам на палях франтавых бітваў, у партызанскіх атрадах і ва ўмовах падполля. Тых, хто ўнёс свой уклад у незалежнасць нашай Радзімы і каму мы, сённяшнія аднагодкі, абавязаны шчаслівым жыццём. Дык давайце ж будзем шанаваць і берагчы гэты свет!
Пакінуць адказ