ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "АКАДЭМІЯ АДУКАЦЫІ"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Телефоны первой необходимости для жителей Пружанского  района

КАРЫСНЫЯ ЗІМОВЫЯ КАНІКУЛЫ

З 28 снежня пачаў сваю работу прышкольны лагер “Чараўнік”. Адкрыццё лагернай змены прайшло весела і цікава. Дзеці з задавальненнем паказалі свае таленты, удзельнічалі ў конкурсах у час забаўляльнай праграмы “Новы год усё  бліжэй, бліжэй!” Гадзіна АБЖ “Чыстыя рукі – твая абарона” дапамагла дзецям у гульнявой форме паўтарыць і запомніць асноўныя правілы асабістай гігіены.

Новы год – самая доўгачаканая пара ў дзяцей. Яны з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у свяце “Навагодні серпанцін”, дзе атрымалі магчымасць падарожнічаць у казку разам з Бабай Ягой, дамавым Кузяй, Пачварай, добрымі феямі.

На працягу лагернай змены  дзеці ўдзельнічалі ў такіх мерапрыемствах, як гульнявая праграма “Весялімся, не сумуем, Новы год сустракаем”, круглы стол “Традыцыі Ражства і Новага года ў Германіі”, пазнавальная гульня “Я і мае правы”, турнір “Прыхільнікі шашак і шахматаў”, гульня-віктарына “Зімушка-зіма”, спартыўнае свята “Вас выклікае Спартландыя”, спартыўная гульня “Піянербол – гэта здорава!”, гульні на свежым паветры “Гульнявое асарці”.

Давялося пабываць і ў гасцях! Ліноўская сельская бібліятэка запрасіла нашых рабят на калядную суматоху “Ах, Калядачкі, хадзіце к нам” з удзелам фальклонага гурта “Бабіна лета” і настаяцеля  Аранчыцкай Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы айца Аляксандра. Час праляцеў вельмі хутка і весела. Пачалося мерапрыемства аповедам загадчыцы Ліноўскай СБ пра свята Каляды. Потым паглядзелі, як калядавалі ў нашай мясцовасці – удзельніцы гурта “Бабіна лета” паказалі абрад “Каляды”, далей гулялі ў беларускія народныя гульні. Айцец Аляксандр расказаў пра  Ражство, павіншаваў усіх з навагоднімі святамі і ўручыў  удзельнікам і гасцям салодкія падарункі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

Беларускі фонд міру
Год добраўпарадкавання
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Чат-бот ПОМОЩЬ
Знойдзем дзяцей разам