ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "АКАДЭМІЯ АДУКАЦЫІ"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Телефоны первой необходимости для жителей Пружанского  района

Лепшыя ў вобласці і трэція ў рэспубліцы. Лёгкаатлеты ДЮСШ №1 правялі ўдалы сезон

Раённыя будні

Вынікі чарговага, зімняга, сезона падводзяць пружанскія лёгкаатлеты. У скарбонцы нашых спартсменаў медалі рознай вартасці.

Па выніках камандных спаборніцтваў, якія праводзіліся паміж дзіцяча-юнацкімі спартыўнымі школамі вобласці, самымі лепшымі аказаліся лёгкаатлеты з Пружан. У выніку яны адстойвалі гонар Брэстчыны на рэспубліканскім этапе спартакіяды, дзе сярод раённых ДЮСШ сталі бронзавымі прызёрамі.

Максім Хільковіч і Уладзіслаў Ільяшук

На здымку: Максім Хільковіч і Уладзіслаў Ільяшук

Не менш удалымі былі асабістыя выступленні нашых бегуноў. Вучань Ліноўскай СШ Максім Хільковіч  не першы год займаецца спортам пад кіраўніцтвам В.А.Красько. Сёлета трэніроўкі далі свой плён: ён падняўся на трэцюю прыступку п’едэстала гонару на першынстве рэспублікі па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2000—2001 гадоў нараджэння. Хуткасць, з якой пераадолеў дыстанцыю ў 60 метраў, для яго стала асабістым рэкордам.

 

Прызёркай з тых жа спаборніцтваў вярнулася Ганна Зубкова — выхаванка             С.А.Чайкоўскага. Пасля сваіх пераможных выступленняў (у спартыўнай хадзьбе на 3000 метраў заваявала залаты медаль, у спартыўнай хадзьбе на 5000 метраў — сярэбраны) дзяўчына прызналася, што засталася задаволена сваім вынікам. У выніку напружаных трэніровак Ганна не проста выканала нарматыў кандыдата ў майстры спорту, але і трапіла ў склад зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы. Крыху саступіла лёгкаатлетцы на абедзвюх дыстанцыях яе саперніца з Пружан Вольга Лукашэвіч, якая заваявала сярэбраны і бронзавы медалі адпаведна.

Адкрыццём сезона стаў Уладзіслаў Ільяшук: з першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2002—2003 гадоў нараджэння хлопец вярнуўся з дзвюма ўзнагародамі. На дыстанцыі 800 метраў Улад паставіў асабісты рэкорд і прыбег трэцім. Сярэбраным прызёрам стаў у каманднай эстафеце 600×400х200, у якой яму дасталася самая найбольшая адлегласць. Па прызнанні юнака, ён усур’ёз зацікавіўся лёгкай атлетыкай чатыры гады таму. Максімальным вынікам  трэніровак дагэтуль было пятае месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Таму сам спартсмен як ніколі задаволены сваім апошнім выступленнем.

Свой уклад у скарбонку пружанскіх спартсменаў у сёлетнім сезоне зрабілі лёгкаатлеты старэйшага звяна. Павел Небыт, які прымаў удзел у рэспубліканскай  універсіядзе, другім прабег дыстанцыі ў 1,5 і 3 кіламетры. А Уладзіслаў Дронь сярод юніёраў, першынство якіх праходзіла напачатку лютага ў Магілёве, стаў другім на бегавой дарожцы ў 1,5 кіламетра і трэцім — на дыстанцыі ў 800 метраў.

Марына Вакульская.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

80 гадоў Перамогі
Беларускі фонд міру
Год добраўпарадкавання
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Чат-бот ПОМОЩЬ
Знойдзем дзяцей разам