ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "АКАДЭМІЯ АДУКАЦЫІ"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Телефоны первой необходимости для жителей Пружанского  района

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

З 7 па 13 лютага ў школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад агульным дэвізам “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!” Дэвіз панядзелка: “Мова родная – мова модная!” У гэты дзень была наладжана выстава ў бібліятэцы “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца”, праведзены інфармацыйныя гадзіны “Пра Беларусь і беларускую мову”. На перапынках дзеці склалі сэрца любімых беларускіх слоў (КТС “Жыві ў сэрцы маім, матуліна мова”), праведзены гульнявы перапынак “Знаўцы роднай мовы, ці назаві слова па-беларуску”.

Дэвіз аўторка – “З любоўю да роднага слова”. У час акцыі “Далучы сваю далонь” вучні мелі магчымасць выказаць пажаданні сваёй краіне, беларусам. На перапынках дэманстраваліся відэаролікі “Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!”, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі.

Дэвіз серады – “Я – беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі”. Да гэтага дня была наладжана выстава “Дызайн па-беларуску”, у час якой былі прадэманстраваны тканыя ручнікі, самаробныя лялькі ў беларускіх нацыянальных строях Жвалікоўскай Н.А. На перапынках дзеці разам з Бяскроўнай Л.А., настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, гулялі ў беларускія гульні, разыгрывалі бяспройгрышую латарэю беларускіх афарызмаў.

Дэвіз чацвярга – “Дала мне маці гэту мову!” У час гульнявых перапынкаў дзецям прапанавана было завяршыць прыказку, рашаць лінгвістычныя задачы. Праведзены класныя гадзіны: вусны часопіс “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, турнір “Мая сінявокая Беларусь”.

Дэвіз пятніцы – “Сэрцам роднага слова краніся”. У гэты дзень была наладжана зона рэлаксацыі “Беларусь у фарбах”, на перапынках вучні глядзелі мультфільмы па-беларуску, разгадвалі загадкі.

Дэвіз суботы – “Хто не любіць роднай мовы, той любіць толькі сам сябе”. Для вучняў 5-8 класаў была праведзена квэст-гульня “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

80 гадоў Перамогі
Беларускі фонд міру
Год добраўпарадкавання
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Чат-бот ПОМОЩЬ
Знойдзем дзяцей разам