Тыдзень прафілактыкі шкодных залежнасцей
З 12 па 17 лістапада ў школе прайшоў Тыдзень прафілактыкі шкодных залежнасцей. Гэтаму пытанню былі прысвечаны гадзіны і ўрокі здароўя “Дрэнныя сястрычкі – шкодныя звычкі”, “Падары сабе здароўе”, вусны часопіс “Што такое добра, а што такое дрэнна”, абмен думкамі “Правілы для ўсіх”, шчырая размова “Умей сказаць “не”, ток-шоу “Небяспека гульняманіі”, акцыя “Падзяліся любімай добрай звычкай”.
Чацвер быў аб’яўлены Днём некурэння. Аб шкодным уздзеянні цыгарэт з вучнямі вялі размову класныя кіраўнікі, урач агульнай практыкі Ліноўскай амбулаторыі Кунда В.Э., работнікі Ліноўскага Дома культуры і сельскай бібліятэкі Гардзіеўская Ю.М. і Гурыч Я.А. Падчас правядзення агітвыставы “Мы за чыстае школьнае дзяцінства без тытунёвага дыму” прайшла акцыя “Я не куру, таму што…” А для бацькоў навучэнцаў педагог сацыяльны Папека С.У. правяла кансультацыю “Шкодныя звычкі ў дзяцей”.
Пакінуць адказ