ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "АКАДЭМІЯ АДУКАЦЫІ"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Телефоны первой необходимости для жителей Пружанского  района

Шмат цікавых мерапрыемстваў на розны густ прайшло ў школе з 8 па 13 красавіка.

Шмат цікавых мерапрыемстваў на розны густ прайшло ў школе з 8 па 13 красавіка. За шэсць дзён кожны клас меў магчымасць стаць удзельнікам Тыдня геаграфіі і Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.

Усім вучням ад першага да адзінацатага класа, а таксама маленькім удзельнікам Школы выхаднога дня, якія ў наступным навучальным годзе стануць першакласнікамі, былі прапанаваны цікавыя праграмы.

Гэта і геаграфічная віктарына “Вакол свету за 20 мінут”, і гульні “7 цудаў Беларусі”, “Геаграфічная паказуха”, “Клуб аматараў геаграфіі”, КТС “Квітней, Беларусь!”, адкрытая трыбуна “Выкажы сваё меркаванне наконт звалак і сметнікаў”  для тых, хто цікавіцца геаграфіяй.

З аматарамі дзіцячай і юнацкай кнігі ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя “Падары кнігу бібліятэцы”, Касмічны марафон “Падарожжа ў космас”, шчырая размова “Усё ў тваіх руках”.

На заключным этапе  шасцідзённага марафона па старонках геаграфіі і любімых кніг, у суботу, адбыліся самыя значныя падзеі: Фестываль народаў Еўразіі і тэатралізаванае прадстаўленне “Свята чысціні і здароўя”.

Да Фестывалю рыхтаваліся загадзя, таму што па ўмове мерапрыемства класам неабходна  было прадэманстраваць нацыянальны касцюм аднаго з народаў Еўразіі, праспяваць песню або выканаць танец такім чынам, каб гледачы, што прысутнічалі на свяце, па выступленні калектыву маглі адгадаць, што ж за народ прадстаўлены на сцэне. Варта адзначыць, што ўсе выступаючыя вельмі адказна аднесліся да заданняў. У выніку ва ўсіх атрымаліся яркія, маляўнічыя эпізоды, якія сустракаліся бурнымі апладысментамі прысутных.

А тэатралізаванае прадстаўленне гуртка “Казка” “Свята чысціні і здароўя” было цікавым і карысным і для першакласнікаў, і для будучых вучняў – наведвальнікаў Школы выхаднога дня. Дзеці атрымалі карысныя парады і самі актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

Беларускі фонд міру
Год добраўпарадкавання
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Чат-бот ПОМОЩЬ
Знойдзем дзяцей разам