22 марта – Всемирный день водных ресурсов
Да Сусветнага дня водных рэсурсаў у Ліноўскай школе настаўніцай біялогіі Хільковіч М.У. падрыхтавана выстава “Блакітны скарб Беларусі”. Увазе наведвальнікаў выставы прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя тэме вады, захавання прэснай вады ў свеце і Беларусі.
Сусветны дзень водных рэсурсаў адзначаецца ва ўсім свеце 22 сакавіка. Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 22 снежня 1992 года. Ідэя правядзення Сусветнага дня водных рэсурсаў упершыню прагучала на Канферэнцыі ААН па ахове навакольнага асяроддзя і развіцці (ЮНСЕД), якая адбылася ў 1992 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Усім краінам было прапанавана праводзіць у гэты Дзень спецыяльныя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне і засваенне водных рэсурсаў. Разам з тым вырашана было кожны год прысвячаць гэтыя мерапрыемствы якой-небудзь адной пэўнай тэме. І для нашай краіны гэты дзень не з’яўляецца выключэннем, ён дапамагае прыцягнуць увагу да існуючых экалагічных праблем стану водных аб’ектаў і ў цэлым нагадвае пра важнасць вады і асцярожным яе выкарыстанні.
Пакінуць адказ