шосты школьны дзень
Шосты школьны дзень 27 лютага быў насычаны рознымі мерапрыемствамі спартыўнага, пазнавальнага і забаўляльнага характару. Пачаўся дзень тэматычнай выставай у школьнай бібліятэцы “Кніга ў тваіх руках”. Далей вучні 5-8 класаў сталі ўдзельнікамі зброра-квэста піянерскай дружыны “Цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі!” Атрады спаборнічалі ў спрытнасці, хуткасці, кемлівасці. Кожны атрад атрымаў маршрутны ліст з указаннем шляху следавання. Піянерскія атрады папрацавалі на славу: праявілі ўважлівасць, кемлівасць, шпаркасць і спрыт. А галоўнае — уменне сябраваць і працаваць у камандзе! Па выніках усіх конкурсаў перамогу атрымаў атрад «Дэльфіны». Атрад-пераможца быў узнагароджаны граматай і атрымаў галоўны прыз — торт. Астатнія ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.
Малодшым школьнікам давялося паспрачацца ў спрыце і кемлівасці ў час Алімпійскай спартландыі. Перамагла дружба!
У вестыбюлі школы для навучэнцаў быў арганізаваны відэа-салон “Хвілінкі бяспекі”.
Вучні 9-10 класаў наведалі відэа-лекторый “Як быць здаровым” у Ліноўскай СБ.
Пакінуць адказ