STOP! Наркотык!
7 лютага ў Ліноўскай школе прайшло прафілактычнае мерапрыемства “STOP! Наркотык!”. Асноўнай яго мэтай з’яўляецца папярэджанне распаўсюджвання наркаманіі сярод непаўналетніх, выяўленне фактаў іх ўключэння ў злачынную дзейнасць, звязаную з незаконным абаротам наркотыкаў, а таксама павышэнне ўзроўню дасведчанасці маладога пакалення аб наступствах спажывання наркотыкаў і аб адказнасці за ўдзел у іх абароце. У рамках мерапрыемства адбылася гутарка вучняў школы з участковым інспектарам ІСН Пружанскага РАУС В. М. Кавалёвым. Ён растлумачыў адказнасць, якая прадугледжваецца за захоўванне, выраб, распаўсюджванне і спажыванне наркатычных сродкаў. Закрануў пытанні адказнасці непаўналетніх пры здзяйсненні крадзяжу.
Пакінуць адказ