Дзень прафілактыкі. 27 лютага. Субота
Дзень прафілактыкі 27 лютага ў нашай школе пачаўся конкурснай праграмай “Турнір мацнейшых”, якую падрыхтавала і правяла бібліятэкар Ліноўскай сельскай бібліятэкі Антончык А.М. для вучняў 9-11 класаў.
Далей вучні 7-11 класаў прынялі ўдзел у КВЗ “А мы адпачываем так…”. 5 каманд прадэманстраваі знаходлівасць, творчасць, дасціпнасць. Спаборнічалі каманды ў двух конкурсах: вітанне і дамашняе заданне. Конкурс выявіў не толькі акцёрскія здольнасці удзельнікаў, але і рэжысёрскія. Вучні паказалі сур’ёзны ўзровень падрыхтоўкі, крэатыўнасць мыслення. У выніку ўпорнай барацьбы пераможцам стала каманда 10 класа, каманда 11 класа – 2 месца, каманда 9 класа – 3 месца. Віншуем пераможцаў!
Для вучняў 5-11 класаў таксама ў гэты дзень прайшла тэматычная дыскатэка “Мы супраць наркотыкаў”. Лейтматыў усёй дыскатэкі: “Усё ў тваіх руках! Мы выбіраем жыццё! Мы хочам жыць!”
Дзеці малодшых класаў сплялі павуцінку са слоў на тэму “Здароўе” і зрабілі агульны фотаздымак “Мы за ЗЛЖ”.
Вучні старэйшых класаў азнаёміліся з наступствамі наркаманіі, адчыніўшы чорны чамадан; паспрабавалі ў ходзе ролевай гульні “Каторы” адгадаць чалавека, які спрабаваў наркотыкі.
І малодшыя, і старэйшыя вучні мелі магчымасць на працягу ўсёй дыскатэкі запаўняць “Поле слоў”: “Наркотыкі – гэта…”.