На працягу 2023/2024 навучальнага года вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў …
На працягу 2023/2024 навучальнага года вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў працавала над тэмай “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы навучэнца сродкамі вучэбных прадметаў”. Перад педагогамі стаяла мэта павышэння эфектыўнасці работы па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў шляхам падбору форм навучання і дыдактычнага матэрыялу, накіраваных на фарміраванне маральна-этычнай арыентацыі, грамадзянскай ідэнтычнасці, каштоўнаснай свядомасці навучэнцаў; выкарыстанне актыўных метадаў выкладання вучэбнага матэрыялу (даследчых, пошукавых, праблемных), якія служаць пускавым механізмам для арганізацыі творчага пошукавага асяроддзя. На кожным пасяджэнні аналізавалася выкананне рашэнняў папярэдняга, іх эфектыўнасць, абмяркоўваліся актуальныя пытанні, праводзіўся агляд навінак навуковай і метадычнай літаратуры, разглядаліся псіхалагічныя і метадычныя аспекты вучэбных заняткаў. Прайшлі адкрытыя ўрокі, прэзентацыі вопыту, якія паказалі ўзровень прафесіяналізму настаўнікаў, іх майстэрства, творчы падыход у арганізацыі адукацыйнага працэсу.
Пакінуць адказ