Уборка школьнай тэрыторыі
У нашай школе стала добрай традыцыяй праводзіць працоўныя дэсанты па добраўпарадкаванні школьнага двара і прышкольнай тэрыторыі. Далучэнне навучэнцаў да працы спрыяе згуртаванню дзяцей і дарослых у адзіным творчым працэсе. У перыяд асенніх канікул таксама праходзяць працоўныя дэсанты «Уборка школьнай тэрыторыі». Такія мерапрыемствы не толькі прывіваюць навучэнцам любоў да працы, спрыяюць выхаванню адказных адносін да прыроды, але і дазваляюць паспрабаваць сябе ў розных відах дзейнасці.
Пакінуць адказ