Экскурсія ў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пружанах
У рамках святкавання 85-годдзя Брэсцкай вобласці на асенніх канікулах вучні 11 класа наведалі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пружанах.
Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй святыні. З цікавасцю паслухалі расказ пра абразы “Мадона з лілеямі”, “Найсвяцейшая Тройца”, “Маці Божая Балесная”, “Святая Сям’я”, “Святы Арханёл Міхал”.
Змаглі ушанаваць хрысціянскія рэліквіі (часцінка Святога Крыжа Панскага, кропля Найсвяцейшай Крыві Езуса, часцінка мошчаў св.Мікалая і г.д.), якія былі дастаўлены ў касцёл з розных краін Еўропы ў 2023 годзе.
Асаблівае уражанне зрабіў унікальны абраз “Маці Божая Апякунка лясоў”. Экскурсія выдалася змястоўнай і плённай
Пакінуць адказ