Святыні роднага краю
На вясенніх канікулах вучні 11 класа наведалі царкву святога Мікалая Цудатворца ў Пружанах.
Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй святыні. Каменны аднакупальны храм пабудаваны ў стылі рускага класіцызму. У храме ёсць хоры. Устаноўлены дубовы іканастас з жывапіснымі іконамі. Асаблівае ўражанне зрабіла на вучняў надхрамавая званіца з 7 званамі. Зацікавілі дзяцей царкоўная лаўка і альтанка.У чарговы раз дзеці наведалі Лядовы палац. Яны з задавальненнем каталіся на каньках. Вучні цікава і з карысцю для здароўя правялі час, атрымалі зарад бадзёрасці і з цудоўнымі ўражаннямі вярнуліся дадому
Пакінуць адказ