Алімпійскі дзень
У рамках праграмы развіцця алімпійскай адукацыіі ў Брэсцкай вобласці ў 2017-2018 н.г. 13 студзеня 2018 года ў школе прайшоў Алімпійскі дзень з удзелам вучняў 1-11 класаў. Спаборніцтвы прайшлі ў трох узроставых групах.
Малодшыя вучні прынялі ўдзел у Алімпійскай спартландыі, вучні 5-8 класаў вызначалі лепшую каманду ў спаборніцтвах па піянерболе, старшакласнікі змагаліся за камандную перамогу ў валейболе. У культурна-адукацыйнай частцы праграмы былі вызначаны пераможцы алімпійскай віктарыны ў кожнай узроставай групе. Усе ўдзельнікі гульняў атрымалі ўзнагароды.
Пакінуць адказ