Віншуем!
У адпаведнасці з загадамі аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама ад ад 11.11.2019 № 731, 20.12.2019 № 836 з мэтай павышэння прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, развіцця іх творчай ініцыятывы быў праведзены раённы этап рэспубліканскага конкурса “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.
У ліку 26 педагогаў устаноў адукацыі раёна, што ўдзельнічалі ў названым конкурсе, была і настаўніца нямецкай мовы нашай школы Алена Мікалаеўна Ільяшэвіч.
На падставе рашэння прадметнага журы Алена Мікалаеўна стала прызёрам у намінацыі “Замежная мова” і была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама.
Калектыў школы, вучні і бацькі навучэнцаў віншуюць педагога з заслужанай узнагародай і жадаюць ёй далейшых творчых поспехаў і перамог!
Пакінуць адказ