ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области

ГА “АКЦЯБРАТЫ”

Накірункі работы з акцябратамі

“Я і мае сябры”

Мэта: знаёмства малодшых школьнікаў з акцябрацкімі сімваламі, правіламі, традыцыямі. Арганізацыя калектыўных гульняў і часу зносін, накіраваных на фарміраванне пачуцця калектывізму, развіцце навыкаў зносін, супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі, урачысты прыем у акцябраты, а таксама арганізацыя сумеснай дзейнасці акцябрат і піянераў.

Асноўныя мерапрыемствы:

  1. Збор уступных узносаў у акцябраты
  2. Свята прысвячэння ў акцябраты: “Акцябратамі мы сталі!”
  3. “Рабятам аб акцябратах” – як гэта было.
  4. Конкурс “Акцябраты, на старт!
  5. Выніковыя зборы ў атрадах
  6. Вялікі свет камандзіраў (у пачатку чвэрці)
  7. КТС “Сталоўка для птушак”
  8. Акцыя для акцябрат “Кніжная бальніца”
  9. Конкурс плакатаў “Што такое дабрыня?”
  10. КТС “Чыстая раніца”
  11. “Акцябраты – на старт!” спартыўна-гульнявая праграма для акцябрат
  12. Музычная гульня “Адгадай мелодыю”

 

“Я і Беларусь”

Мэта: знаеміцца з дзяржаўнымі сімваламі і нацыянальнымі традыцыямі. Арганізацыя калектыўных форм работы, накіраваных на развіццё грамадзянскай свядомасці і пачуцця годнасці за сваю краіну. Фарміраванне паняццяў “малая Радзіма”, “мой дом”, “мая сям’я”, праз стымуляванне пазнавальнага інтарэса да акаляючага свету: да сваёй школы, сваёй вёскі, вуліцы, да людзей, якія жывуць побач. Знаёмства з традыцыямі свайго народу, народнымі промысламі, рамёствамі, абрадавымі святамі, гульнямі, песнямі і танцамі. Правядзенне сустрэч з ветэранамі ВАВ, працы, прагляд кінафільмаў пра абаронцаў Радзімы.

Асноўныя мерапрыемствы:

  1. Акцыя “Добры след”, прысвечаная Дню сталых людзей
  2. Экскурсіі на прадпрыемствы аг.Лінова “Усе работы добрыя”
  3. Акцыя “Твары дабро, дары дабро” да Дня інвалідаў
  4. КТС “Чыстая раніца”
  5. Раённы піянерскі злёт (прыём у піянеры)
  6. Месячнік патрыятычных спраў, прысвечаны Дню перамогі, Дню герба і сцяга РБ.

 

“Я і мой клопат”

Мэта: навучанне працоўным навыкам самаабслугоўвання ў школе і дома, навыкам клопату аб кветках, птушках, хатніх жывёлах. Фарміраванне паняццяў “дабрыня”, “міласэрнасць”, праз калектыўны ўдзел у дабрачынных і грамадска-карысных справах. Знаёмства з разнастайнымі відамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, навучанне прасцейшым прыёмам вырабу цацак да свят. Арганізацыя выстаў дзіцячай творчасці, сустрэч з цікавымі людзьмі, правядзенне экскурсій на прадпрыемствы, знаёмства з прафесіямі.

Асноўныя мерапрыемствы:

  1. Экскурсіі на прадпрыемствы аг.Лінова “Усе работы добрыя”
  2. КТС “Асеннія старонкі”
  3. КТС “Кніжная бальніца”
  4. Акцыя “Мой двор – мой клопат”
  5. КТС “Чыстая раніца”
  6. КТС “Сталоўка для птушак”
  7. Конкурс плакатаў “Што такое дабрыня?”

 

Законы акцябрат

ЗАКОН САМАСТОЙНАСЦІ – вучымся мэту дасягаць, цяжкасцей не баяцца, сваю віну прызнаваць, ад няўдач не згінацца!

ЗАКОН СПРАВЯДЛІВАСЦІ – да праўды душой імкнуцца, старацца па сумленні жыць, праўды не баяцца, годнасцю даражыць!

ЗАКОН СПАГАДЛІВАСЦІ – чакаць, калі паклічуць не станем, руку дапамогі самі працягнем. Сябру на дапамогу паспеем, гарачынёю сжэрцы сагрэем!

ЗАКОН ДОБРАСУМЛЕННАСЦІ – аднасіцца да работы ўважліва, у працы добрасумленным быць, рабіць паручэнні старанна, усе справы да канца давадзіць!

ЗАКОН РОСТУ – кожны дзень дасягаць поспеху, хоць гэта зусім непроста, няўдачы нам не перашкода – уверх ідзем па лесвічцы росту!

Правы акцябрат

1. Мець і выконваць даручэнні па душы.
2. Прымаць удзел у арганізацыі свайго аб’яднання.
3. Выражаць і адстойваць свае думкі.
4. Ацэньваць работу свайго аб’яднання
5. Звяртацца за дапамогай да сваіх сяброў і кіраўніку аб’яднання

Абавязкі акцябрат

1. Выконваць законы і абяцанне члена аб’яднання
2. Добрасумленна ставіцца да даручаных спраў
3. Паважліва адносіцца да сімвалаў свайго аб’яднання

 

План работы піянерскай дружыны “Дружная” на 2 паўгоддзе 2022/2023 нав.года

Дата Назва мерапрыемства Клас Адказныя
На працягу паўгоддзя Акцыя “Абеліск” 5-8 Куш М.Г.,

кл.кіраўнікі

Студзень Конкурс малюнкаў “Добрым быць зусім-зусім няпроста” 1-4 Куш М.Г.,

Актыў БРПА

Студзень Конкурс “Снежная скульптура” 1-4 Куш М.Г.,

Актыў БРПА

Люты Аперацыя для акцябрат “Кніжная бальніца” 2-4 Куш М. Г.,

Чатырбок Г.В.

Люты Збор дружыны “Дзяцінства, апаленай вайной” да Дня юнага героя-антыфашыста 5-8 Куш М. Г.,

кл.кіраўнікі

Люты Гульнявая праграма

“Хлопчыкі – 8 цуда свету”

5-8 Куш М. Г.,
Сакавік Святочны канцэрт “Мама. Маці. Матуля” да свята 8 Сакавіка 1-11 Куш М. Г.
Сакавік “Акцябраты, на старт!” – спартыўна-забаўленчая праграма для акцябрат 2-4 Куш М. Г.
Красавік КТС “Чыстая раніца” 2-4 Куш М.Г.,

кл. кіраўнікі

Красавік Гульня “Адгадай мелодыю” 2-4 Куш М.Г.,
Май Ваенізаваная гульня “Зарніца” да Дня Перамогі 5-8 Куш М.Г.,

кл.кіраўнікі

Май Збор дружыны да Дня Перамогі “Ніколі не забудзем” 5-8 Куш М.Г.,

кл. кіраўнікі

Май Фестываль дзіцячай творчасці “Скарбонка талентаў” 1-5 Куш М. Г.,

кл.кіраўнікі

Май Конкурс малюнкаў на асфальце “Прывітанне, лета!” 1-5 Куш М. Г.,

кл.кіраўнікі

На працягу паўгоддзя Удзел у ахове помнікаў гісторыі і культуры, добраўпарадкаванне могілак і месцаў пахавання абаронцаў у в.Аранчыцы 5-8 Куш М. Г.,

кл.кіраўнікі

На працягу паўгоддзя Арганізацыя шэфскай работы клуба “Клопат” у традыцыях міласэрнасці і дабрачыннасці белрускага народа 5-8 Куш М. Г.,

Актыў БРПА

кл.кіраўнікі

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!

Чат-бот ПОМОЩЬ