
Aleksandr
Эколага-прафарыентаваная экскурсія у ЗАТ “Адоб-Агра”
Канцэрт «Як выдатна, што ўсе мы тут сёння сабраліся!»
Гадзіна інтэлектуала “Правілы кадзіравання рэбусаў”
Лепшыя ў вобласці і трэція ў рэспубліцы. Лёгкаатлеты ДЮСШ №1 правялі ўдалы сезон
Вынікі чарговага, зімняга, сезона падводзяць пружанскія лёгкаатлеты. У скарбонцы нашых спартсменаў медалі рознай вартасці.
Па выніках камандных спаборніцтваў, якія праводзіліся паміж дзіцяча-юнацкімі спартыўнымі школамі вобласці, самымі лепшымі аказаліся лёгкаатлеты з Пружан. У выніку яны адстойвалі гонар Брэстчыны на рэспубліканскім этапе спартакіяды, дзе сярод раённых ДЮСШ сталі бронзавымі прызёрамі.

На здымку: Максім Хільковіч і Уладзіслаў Ільяшук
Не менш удалымі былі асабістыя выступленні нашых бегуноў. Вучань Ліноўскай СШ Максім Хільковіч не першы год займаецца спортам пад кіраўніцтвам В.А.Красько. Сёлета трэніроўкі далі свой плён: ён падняўся на трэцюю прыступку п’едэстала гонару на першынстве рэспублікі па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2000—2001 гадоў нараджэння. Хуткасць, з якой пераадолеў дыстанцыю ў 60 метраў, для яго стала асабістым рэкордам.
Тыдзень псіхалогіі
C 13 па 18 сакавіка ў школе праходзіў Тыдзень псіхалогіі. Кожны дзень гэтага тыдня быў насычаны рознымі мерапрыемствамі. Дзеці пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у псіхалагічнай акцыі «Пошта мараў” і гульнявым перапынку «Весяліся, гуляй, ды справа ведай». Навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў атрымалі магчымасць лепш пазнаць сябе, праявіць свае творчыя здольнасці (калаж «Мы праз 10 гадоў», псіхалагічная гадзіна «Пазнай самога сябе», трэнінг “Я аўтар свайго жыцця»). Станоўчыя эмоцыі выклікала ў педагогаў і навучэнцаў акцыя «Куфар радасці і прадказанняў».
На працягу тыдня кожны жадаючы мог азнаёміцца ў школьнай бібліятэцы з выставай літаратуры «Пазнай сябе і навакольных».
Завяршэннем Тыдня псіхалогіі стала гульня-падарожжа «Знаёмая незнаёмка».
Патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі»
15 сакавіка ў рамках патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі», прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшло ўрачыстае ўручэнне 8-класнікам падарункавай кнігі «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Ўручыла выданне і павіншавала юных грамадзян з дзяржаўным святам старшыня Ліноўскага сельвыканкама Мардань Таццяна Мікалаеўна.
11 сакавіка – Дзень здароўя
#ПрилетайтевБеларусь
Са святам 8 Сакавіка!
8 Сакавіка з’яўляецца вясеннім святам, якое ўслаўляе прыгажосць і мудрасць жанчын.
Віншуем усіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва з Міжнародным жаночым днём! Няхай вашы твары ўпрыгожваюць сонечныя ўсмешкі, кожны дзень будзе напоўнены шчырасцю, клопатам і ласкай! Хай 8 Сакавіка падорыць вам добры настрой, выкананне ўсіх патаемных жаданняў! Хай ён стане стартам для новых пачынанняў, якія прынясуць толькі радасць!
Шчырых вам кампліментаў і добрых слоў заўсёды! Са святам!