
Writer
ТЫДЗЕНЬ ПРАФІЛАКТЫКІ ШКОДНЫХ ЗАЛЕЖНАСЦЕЙ
КАНІКУЛЫ – ЧАС ДЛЯ КАРЫСНЫХ І ЦІКАВЫХ СПРАЎ
Весела, цікава і пазнавальна прайшлі канікулы ў вучняў Ліноўскай школы. Навучэнцы разам са сваімі класнымі кіраўнікамі наведалі г. Брэст, пабывалі ў кінатэатры, боўлінг клубе, прагуляліся па прыгожых вуліцах горада. У Пружанах наведалі Лядовы палац, кінатэатр “Спадарожнік”, жывы куток у ДУА “ЦТДМ”. Многія прымалі ўдзел у велапаходзе “Сцяжынкамі роднага краю”, паходзе ў асенні лес “Дарогамі малой Радзімы”, наведалі Аранчыцкі Дом фальклору.
Для вучняў 5-11 класаў быў арганізаваны вечар адпачынку “Восеньскі баль”. Дзяўчаты і хлопцы 5, 8 класаў падрыхтавалі цікавыя конкурсы, віктарыны, танцы.
Прышкольны лагер “Лістападзік”
Амаль скончыліся асеннія канікулы і разам з імі скончыў сваю работу прышкольны лагер “Лістападзік”. Цікавымі і насычанымі былі гэтыя дні. Дзеці сталі ўдзельнікамі спартыўных, забаўляльных і інтэлектуальных мерапрыемстваў: музычна-гульнёвая праграма “Сардэчна запрашаем у лагер”, КТС “Нашы малодшыя сябры”, прававая інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?”, гульня-падарожжа “Сцяжынкамі Белавежскай пушчы”, Малыя Алімпійскія Гульні, Continue reading