Прафсаюзная пярвічка
Ізноў у нашай хаце свята….
27 лістапада адзначыла 90-гадовы юбілей былая настаўніца пачатковых класаў нашай школы Рысь Надзея Мацвееўна.
27 лістапада адзначыла 90-гадовы юбілей былая настаўніца пачатковых класаў нашай школы Рысь Надзея Мацвееўна.
Яна нарадзілася ў в. Палонна-Забалацце Пружанскага раёна ў вялікай сялянскай сям’і. Надзеі давялося скончыць чатыры класы польскай школы. Спачатку хадзіла ў Смалянскую школу, а потым, калі сям’я ў 1935 годзе перасялілася на хутар— у сямігодку, якая размяшчалася ў польскай казарме ў Слабудцы. У 1939 годзе яна пайшла ў новую — “савецкую” — Слабадскую школу. Надзея Рысь вучылася выдатна і ўжо тады вырашыла стаць настаўніцай, але яе мара здзейснілася толькі пасля вайны.
У 1944 годзе яна запісалася на педагагічныя курсы ў г. Пружаны.
Акцыя “Павіншуем маму разам!”
Акцыя “Павіншуем маму разам!”
Вучні і настаўнікі нашай школы актыўна ўключыліся ў правядзенне рэспубліканскай акцыі “Павіншуем маму разам!”. 13 кастрычніка ў фае школы была аформлена тэматычная выстава да дня маці. А таксама кожны жадаючы мог запоўніць віншавальную паштоўку і адправіць яе сваёй маме.
Са святам вас, дарагія мамы!
Ветэранам працы – наш клопат і ўвага
Ветэранам працы – наш клопат і ўвага
Прафсаюзная арганізацыя школы прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню сталых людзей. Педагогі разам з навучэнцамі наведалі адзінокіх і адзінока пражываючых ветэранаў, павіншавалі іх са святам, аказалі ім пасільную дапамогу па гаспадарцы, а тыя ў сваю чаргу з задавальненнем дзяліліся ўспамінамі.
Наша прафесійнае свята
Наша прафесійнае свята
У першую нядзелю красавіка ўся рэспубліка адзначае дзень настаўніцтва. Напярэдадні свята вучні старэйшых класаў падрыхтавалі для педагогаў цудоўную забаўленчую праграму, святочны канцэрт, на якім прысутнічалі і ветэраны педагагічнай школы Зеляняк Васіль Міхайлавіч, Халюкова Ганна Прохараўна. Якута Валянціна Іосіфаўна, Чатырбок Павел Андрэевіч, а прафкам школы арганізаваў салодкі стол.
Са святам вас, паважаныя калегі! Здароўя вам і вашым блізкім, дабрабыту ў сем’ях, творчых ідэй і толькі паслухмяных вучняў.
Работнікі школы – на будаўніцтве харчблока
Работнікі школы – на будаўніцтве харчблока
У летні перыяд гэтага года нашы настаўнікі не толькі адпачывалі, але і актыўна ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні кабінетаў, стадыёна, прышкольнага вопытнага ўчастка. Дабраахвотна ператварыўшыся ў маляраў, тынкоўшчыкаў, азеляняльнікаў тэрыторыі, з дапамогай сапраўдных прафесіяналаў мы атрымалі да пачатку навучальнага года шыкоўны харчблок з абедзеннай залай, пяць цалкам укамплектаваных кабінетаў пачатковых класаў і добраўпарадкаваную тэрыторыю каля школы.
Са святам 8 Сакавіка!
8 Сакавіка з’яўляецца вясеннім святам, якое ўслаўляе прыгажосць і мудрасць жанчын.
Віншуем усіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва з Міжнародным жаночым днём! Няхай вашы твары ўпрыгожваюць сонечныя ўсмешкі, кожны дзень будзе напоўнены шчырасцю, клопатам і ласкай! Хай 8 Сакавіка падорыць вам добры настрой, выкананне ўсіх патаемных жаданняў! Хай ён стане стартам для новых пачынанняў, якія прынясуць толькі радасць!
Шчырых вам кампліментаў і добрых слоў заўсёды! Са святам!
Віншаванні у дзень абаронца Айчыны
Встреча поколений
04.02.2017 года в школе состоялся традиционный вечер встречи с выпускниками. Активное участие в мероприятии приняли бывшие работники школы – ветераны педагогического труда: Слободянюк Анна Николаевна, Четырбок Павел Андреевич, Бородинчик Николай Антонович, Якута Валентина Иосифовна, Зеленяк Василий Михайлович, Белеста Елена Васильевна. С приветственным словом к присутствующим обратилась директор школы Макаревич Е.Л., которая рассказала о достигнутых успехах и планировании дальнейшей работы школы, поблагодарила за многолетний, добросовестный труд в сфере образования. Ветераны ознакомились с выставкой работ учащихся, посмотрели концерт, подготовленный ребятами.
Каждому педагогу было адресовано много добрых, искренних слов уважения и благодарности за высокий профессионализм, плодотворную педагогическую деятельность, участие в общественной и воспитательной работе, движении наставничества. Ветеранам были вручены цветы и подарки. И традиционное фото поколений – на память.
25 декабря отметила свой 55-летний юбилей учительница математики Речиц Татьяна Степановна/
25 декабря отметила свой 55-летний юбилей учительница математики Речиц Татьяна Степановна. Коллектив школы присоединяется к многочисленным поздравлениям в адрес Татьяны Степановны и желает ей крепкого здоровья, семейного и финансового благополучия, творческих идей и побед на трудовом поприще.