Бібліятэка
нашы першакласнікі!
Першы званок ужо празвінеў, і для усіх вучняў пачаўся новы навучальны год. А для першакласнікаў – хвалюючы, цікавы этап у жыцці: новае месца, новыя знаёмствы. Нашы навічкі знаёмяцца са школай, з яе работнікамі. За гэты час ужо паспелі наведаць школьную бібліятэку і пазнаёміцца з яе загадчыцай Барташ Т.Г. Таццяна Генрыхаўна правяла для сваіх гасцей экскурсію па бібліятэцы, пазнаёміла новых чытачоў з літаратурай, якой яны могуць карыстацца ў час вучобы. Наведалі нашы першакласнікі і Ліноўскую СБ, з якой наша школа цесна супрацоўнічае. Таксама пазнаёміліся з загадчыцай бібліятэкі Антончык А.М., сталі ўдзельнікамі пазнавальна-гульнявой праграмы “Лавіся рыбка вялікая і малая” і, спадзяёмся, стануць актыўнымі яе чытачамі!
28 сакавіка – экспрэс-выстава “Навінкі кніжнага сусвету”
28 сакавіка – экспрэс-выстава “Навінкі кніжнага сусвету”. Запрашаюцца ўсе тыя, хто марыць баразніць прасторы Сусвету! Разам з героямі казак мы адправімся ў займальныя касмічныя падарожжы.
Кніжная выстава па выніках рэйду-праверкі школьных падручнікаў
29.02 у бібліятэцы будзе аформлена кніжная выстава па выніках рэйду-праверкі школьных падручнікаў. Спяшайцеся даведацца пра лепшых…
Кніжная выстава да 160-годдзя з дня нараджэння А.П. Чэхава
25 студзеня ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава да 160-годдзя з дня нараджэння А.П. Чэхава. Дзеці пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка і з галоўнымі героямі яго расказаў: “Хлопчыкі”, “Чалавек у футляры”, “Каштанка”. Прагледзілі буктрэллер па кнізе “Вішнёвы сад”.
Падарожжа па творах Міхася Лынькова
У рамках тыдня дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый …
Акцыя “Памяняй цыгарэту на цукерку”
Літаратурная гасціная “І зноў прыходзіць пара лістапада”
Выстава – прэзентацыя “Каб ішлося ў ногу з векам, ты прыходзь у бібліятэку”
Выстава – прэзентацыя “Каб ішлося ў ногу з векам, ты прыходзь у бібліятэку” прайшла 26 кастрычніка ў бібліятэцы да Міжнароднага дня школьных бібліятэк. Дзеці чыталі вершы, адказвалі на пытанні віктарыны, згодзіліся з настаўнікамі, што менавіта са школьнай бібліятэкі пачынаюцца ўсе веды і школьная бібліятэка становіцца сапраўдным памочнікам у вучобе, сябрам і дарадчыкам для кожнага з іх.
Буктрэллер па кнізе “Герой нашага часу”…
Буктрэллер па кнізе “Герой нашага часу” да 205-годдзя з дня нараджэння М.Ю.Лермантава адбыўся 19 кастрычніка ў бібліятэцы.