ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "АКАДЭМІЯ АДУКАЦЫІ"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Телефоны первой необходимости для жителей Пружанского  района

Навіны

Жывая легенда вайны

Цікавую класную гадзіну арганізавалі настаўнікі Ліноўскай СШ для вучняў школы: на сустрэчу з дзецьмі быў запрошаны ветэран Вялікай Айчыннай вайны М.І.Глебаў.

Дзеці з захапленнем слухалі гісторыю Мікалая Іванавіча пра яго франтавы шлях  і сустрэчу Дня Перамогі. Не пакінулі раўнадушнымі расказы ветэрана пра горыч першых гадоў, пра адступленні і выхад з акружэння, пра гібель таварышаў і вызваленне родных вёсак.

Як зазначыла дырэктар школы А.Л.Макарэвіч напрыканцы сустрэчы, у цяперашняга пакалення  ёсць унікальная магчымасць пагутарыць са сведкам тых падзей: прыйдзе час, калі ўспаміны ветэранаў застануцца толькі на паперы і ў відэазапісах. Напрык лад, на тэрыторыі Лінова зараз жывуць толькі двое ветэранаў. Таму такія сустрэчы неабходна праводзіць часцей, каб новае пакаленне  магло навучыцца любіць Радзіму так, як гэта рабілі нашы дзяды.

Алег Сідарэнка. Раённыя будні

Збор дружыны, прысвечаны Дню Перамогі

12 мая у школе па традыцыі прайшоў збор дружыны, прысвечаны Дню Перамогі. Піянеры чыталі вершы пра вайну, спявалі песні. словы падзякі прагучалі ў адрас ветэранаў.

Збор дружыны, прысвечаны Дню Перамогі

Збор дружыны, прысвечаны Дню Перамогі

Continue reading

Гульня “Зарніца”

У нашай школе склалася добрая традыцыя – перад святам Перамогі праводзіць гульню “Зарніца”. Гэты год не стаў выключэннем. З 7 этапаў складалася гульня: “Размінка”, “Закончы пасловіцу”, “Спартыўны”, “Піянерскі”, “Шыфроўка”, “Складзі малюнак”, “Адкажы на пытанні”, “Завяршы прымаўку”. Дзве каманды “Арол” і “Маланка” набралі роўную колькасць балаў. За актыўны ўдзел былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

Гульня "Зарніца"

Гульня “Зарніца”

Continue reading

Рыхтуемся да свята Перамогі…

Рыхтуемся да свята Перамогі…

Напярэдадні Дня Перамогі вучні нашай школы, як і мільёны людзей ва ўсім свеце, рыхтаваліся да свята. Піянеры павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны  з надыходзячым святам  і прынялі ўдзел у акцыі “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны” і прымацавалі шыльды на дамы ветэранаў.

Акцыя “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны”

Акцыя “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны”

Разам са старшынёй Ліноўскага  сельскага савета Мардань Т.М. усклалі вянкі да магілы ахвярам фашызму, дзе пахаваны 50 жыхароў в.Аранчыцы і суседніх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1945 гг., а таксама да помніка Ахвярам фашызму, які знаходзіцца на тэрыторыі былой вайсковай часці. Тут пахавана каля 40 савецкіх ваеннапалонных і мірных жыхароў.

Continue reading

Сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Глебавым Мікалаем Іванавічам

5 мая ў Ліноўскай школе адбылася сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны  Глебавым Мікалаем Іванавічам. Ён расказаў аб пачатку вайны, аб каварных планах фашыстаў, аб патрыятызме і гераізме савецкага народа. Ветэран успомніў цяжкія, суровыя ваенныя часы, падзяліўся ўспамінамі  аб тых пачуццях, якія адчувалі нашы салдаты ў час вялікай Перамогі – 9 мая 1945 года.

Вучні павіншавалі ветэрана з надыходзячым святам і 95-годдзем, прачыталі ветэрану вершы, праспявалі песню, якую падхапіў сам ветэран.

Сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны  Глебавым Мікалаем Іванавічам

Сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Глебавым Мікалаем Іванавічам

Continue reading

Мероприятие по профориентационной работе и предпринимательской деятельности

04.05.2016 представители Бизнес союза предпринимателей и нанимателей им. М.С. Кунявского провели в школе мероприятие по профориентационной работе и предпринимательской деятельности  среди учащихся 10-11 классов.

80 гадоў Перамогі
Беларускі фонд міру
Год добраўпарадкавання
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Чат-бот ПОМОЩЬ
Знойдзем дзяцей разам